Метэазонд з пасылкай выявілі ў Малапольскім ваяводстве

Метэазонд з прымацаванымі да яго каробкамі быў выяўлены ў населеным пункце Іўкова ў Малапольскім ваяводстве Польшчы.

Тры паветраныя шары з пасылкай, якія зачапіліся за куст, знайшоў мясцовы жыхар, перадае RMF FM.

Паліцыя канфіскавала аб’ект, яго агледзелі сапёры. Ён не ўяўляе небяспекі.

Мяркуючы па здымках, гэта метэазонд, які перавозіў цыгарэтную кантрабанду. Варта адзначыць, што адлегласць ад Іўковай да мяжы Беларусі складае каля 300 км. Пры гэтым паветраным шарам давялося б ляцець у паўднёва-заходнім напрамку, каб трапіць у гэтае месца.

Скрыншот Google Maps
Фота: Capuccino.eu
Фота: Capuccino.eu
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!