Фото: vsat.lrv.lt
У чацвер, 12 лютага, літоўскія памежнікі перахапілі 1520 пачкаў беларускіх цыгарэт, дастаўленых у Літву метэазондам.
Паветраны шар з грузам знайшлі ў Варэнскім раёне. Да пакета з цыгарэтамі быў прымацаваны GPS-трэкер. Распачата дасудовае расследаванне, паведамляе памежная служба Літвы.
З пачатку года ў Літве перахапілі 45 метэазондаў з цыгарэтамі, якія прыляцелі з Беларусі (29 у студзені і 16 у лютым). Агульны кошт цыгарэт складае каля 540 тысяч еўра. Затрымана 22 чалавекі, звязаных з кантрабандай цыгарэт па паветры.