Фото: t.me/uvdmogilev
Маршрутка з’ехала ў кювет у Быхаўскім раёне, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама. ДТЗ адбылося сёння на 45-м км дарогі Р-93 Магілёў — Бабруйск.
35-гадовы кіроўца Mercedes-Benz Sprinter не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. На шчасце, пасажыры і мужчына, які знаходзіўся за рулём, у аварыі не пацярпелі. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Адзначаецца, што на колах аўтамабіля былі ўстаноўлены зімовыя шыны, прыдатныя да эксплуатацыі. Тэхнічны стан транспартнага сродку адпавядае патрабаванням ПДР.