Reform.news

Маргарыта Ворыхава абраная кіраўніцай міжнароднай камісіі КР

Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 20:37

https://reform.news/be/margaryta-voryhava-abranaja-kira-nicaj-mizhnarodnaj-kamisii-kr/

Маргарыта Ворыхава у другім галасаванні абраная кіраўніцай міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады. Другі тур галасавання адбыўся сёння.

У першым туры Маргарыта Ворыхава (фракцыя «Наступ») набрала 36 галасоў, Ксенія Луцкіна («Еўрапейскі выбар») набрала 28 галасоў, Аляксандра Мамаева (пазафракцыйная дэлегатка) — 1 голас.

У другім туры за Ворыхаву прагаласавалі 40 дэлегатаў, за Луцкіну — 31. Устрымаліся або прагаласавалі супраць усіх 5 чалавек.

У Каардынацыйнай радзе 3-га склікання міжнародную камісію ўзначальвала Аляксандра Мамаева, член фракцыі «Еўрапейскі выбар». У лістападзе 2025 года яна публічна расказала пра спробы яе вярбоўкі КДБ. У чэрвені 2026 года фракцыя «Еўрапейскі выбар» вынесла Мамаевай вотум недаверу. Яна выйшла з фракцыі, але засталася ў КР як пазафракцыйная дэлегатка.

Учора Ворыхава абвясціла пра сыход з пасады прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па маладзёжнай палітыцы.

Рэклама

Пакінуць адказ