Источник: МАРТ
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай на маркетплэйсах AliExpress і Joom.
«У ходзе правядзення маніторынгу інтэрнэт-пляцовак выяўлены прапановы да рэалізацыі розных тавараў (сцягі, значкі, налепкі і інш.), якія ўтрымліваюць інфармацыю, што мае прыкметы экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі», — паведамляе МАРГ.
Матэрыялы накіраваныя ў праваахоўныя органы.
Мяркуючы па скрыншотах, супрацоўнікі міністэрства шукалі тавары па запыце «Беларусь» і знайшлі бела-чырвона-белыя сцягі і налепкі з «Пагоняй».
Беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і з іншадумствам у цэлым.