МАРГ зацвердзіў пералік спіртавых напояў, імпарт якіх не падпадае пад дзяржманаполію ў 2026 годзе

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі зацвердзіла пералік спіртавых напояў, на імпарт якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы ў 2026 годзе. Пастанова міністэрства №75 ад 3 снежня сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 студзеня.

У пералік уключаны:

  • 22 найменні шампанскіх вінаў, уключаючы Moёt & Chandon, Dom Perignon і Louis Roederer і інш.
  • віны вінаградныя з мінімальнай цаной вытворцы ад 13 еўра за літр на ўмовах FCA.
  • 52 найменні каньякоў, у тым ліку маркі з Арменіі, Малдовы і Францыі, такія як Martell і Hennessy.
  • 75 найменняў віскі вытворцаў з Вялікабрытаніі, Ірландыі, ЗША і Канады, уключаючы Johnnie Walker, Chivas Regal і The Macallan.
  • 17 найменняў рому, у тым ліку вядомыя маркі з Кубы, Трынідада і Табага, Вялікабрытаніі і іншых краін, уключаючы Havana Club і Bacardi.
  • Адно найменне джына — Seagram’s Extra Dry Gin.

У параўнанні з пералікам, зацверджаным на 2025 год, скарацілася колькасць найменняў віскі. Іх стала менш на 13 найменняў. Таксама зменшылася на 9 штук колькасць найменняў рому. Акрамя таго, у пераліку на 2025 год было тры найменні джына, а цяпер — толькі адно.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!