МАРГ павялічыў тарыфы на пракачку нафтапрадуктаў на 2026 год

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла тарыфы на транспарціроўку нафтапрадуктаў па магістральным трубаправодзе ААТ «Гомельтранснафта Дружба» ў 2026 годзе. Ён звязвае Полацк і Фаніпаль і дазваляе дастаўляць нафтапрадукты з «Нафтана» на базы «Беларуснафты».

Пастанова МАРГ №74 ад 28 лістапада сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя тарыфы ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2026 года.

Гранічны мінімальны тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў за тону (без ПДВ) складзе на ўчастках:

  • Полацк-Крулеўшчызна — 13,81 рубля (+0,75 рубля),
  • Полацк-Фаніпаль — 20,41 рубля (+1,11 рубля).

Гранічны максімальны тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў за тону (без ПДВ) складзе на ўчастках:

  • Полацк-Крулеўшчызна — 17,27 рубля (+0,94 рубля),
  • Полацк-Фаніпаль — 24,11 рубля (+1,39 рубля).

Тарыфы павялічаны на 5,75% у параўнанні з дзеючымі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!