МАРГ павысіў цану на газ для запраўкі газавых балонаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай №29 ад 7 мая павысіла цану звадкаванага газу для запраўкі балонаў. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з ім, цана на «газ звадкаваны для запраўкі газавых балонаў аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву», усталёўваецца ў памеры 1,73 рубля за кілаграм. Цана павялічана на 11 капеек.

Адначасова МАРГ усталяваў тарыф на паслугі па транспартаванні прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў «Брэстаблгаз», «Віцебскаблгаз», «Гомельаблгаз», «Гроднааблгаз», «Мінскаблгаз», «Мінгаз», «Магілёўаблгаз». Ён складае 25,11 рубля за 1000 кубаметраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!