Магілёвец хацеў уцячы ад ДАІ, а калі не атрымалася, паспрабаваў даць хабар

Магілёвец затрыманы за спробу даць хабар супрацоўнікам ДАІ. Як распавялі ў прэс-службе МУС Беларусі, усё пачалося з пагоні.

Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць ВАЗ. Аднак кіроўца праігнараваў сігнал і паспрабаваў уцячы. У выніку ўцекача спынілі. Ім аказаўся 34-гадовы магілёвец.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што ён не мае вадзіцельскіх правоў і трапіў ужо ў трэці раз.

“Спрабуючы пазбегнуць прыцягнення да адказнасці, ён прапанаваў грошы інспектарам. На неаднаразовыя папярэджанні аб крымінальнай адказнасці не рэагаваў, пакінуўшы тысячу рублёў у салоне службовага аўтамабіля”, – распавялі ў прэс-службе МУС.

Мужчыну затрымалі. Яму пагражае крымінальная адказнасць і за язду без правоў, і за спробу дачы хабару.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!