Фото: VSAT
Абстаноўка на мяжы Літвы і Латвіі з Беларуссю застаецца складанай. За нядзелю пагранічнікі дзвюх краін ЕС зафіксавалі шматлікія спробы мігрантаў прабрацца праз мяжу.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла пра 33 спробы парушэння, латвійскія пагранічнікі зафіксавалі 65 спроб.