МАГАТЭ: Чарнобыльская АЭС цалкам страціла знешняе электразабеспячэнне

Некалькі ўкраінскіх электрычных падстанцый, жыццёва важных для ядзернай бяспекі, пацярпелі сёння раніцай у выніку маштабнай ваеннай актыўнасці, заявіў генеральны дырэктар Рафаэль Гросі.

«Чарнобыльская АЭС цалкам страціла знешняе электразабеспячэнне, таксама былі закрануты лініі электраперадачы, якія вядуць да іншых атамных электрастанцый», — гаворыцца ў паведамленні МАГАТЭ.

«МАГАТЭ актыўна адсочвае развіццё сітуацыі, каб ацаніць наступствы для ядзернай бяспекі», — дадаў Гросі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!