Изображение: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб заснаванні нагруднага знака Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе яго прэс-служба.
Знак уяўляе сабой залатую зорку з васьмю прамянямі, у цэнтры якой — круглая аснова зялёнага колеру, абрамленая залатымі дубовымі лістамі і надпісам «Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На круглай аснове вертыкальна размешчаны сярэбраны ключ, паверх якога — чырвоны шчыт з залатой аблямоўкай і дзяржаўным гербам.
Узнагароджваць знакам будуць работнікаў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за “значныя вынікі ў працоўнай, службовай і грамадскай дзейнасці”. Да ўзнагароды таксама могуць быць прадстаўлены іншыя асобы за садзейнічанне ў вырашэнні задач ведамства і развіццё міжведамасных сувязяў.