Иван кубраков на ВНС. 18 декабря 2025 года. Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на Усебеларускім народным сходзе заявіў, што сілавікі падчас затрымання забілі апазіцыянера. Паводле яго слоў, гэта адбылося тры дні таму, і мужчына нібыта параніў траіх сілавікоў.
«Вось мы не агалошвалі трохдзённай даўнасці затрыманне нягодніка там. Ну, як мы бчбшнікам называем. Ліквідаваны. Але параніў траіх нашых хлопцаў. Усе жывыя? Іван? [звяртаючыся да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова] Усе жывыя. Адзін цяжка паранены, двое лягчэй. Але яны абаранялі нас. Вось яна, гэта наша моладзь. Таму разумейце, што калі дзесьці нешта не так — гэта мы з вамі», — заявіў ён.