Лукашэнка сабраўся ў В’етнам

Аляксандр Лукашэнка збіраецца наведаць В’етнам. Пра гэта ён напісаў у віншаванні То Ламу з пераабраннем на пасаду Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама.

«З павагай і задавальненнем прымаю Ваша запрашэнне наведаць гасцінны В’етнам. Спадзяюся на хуткую сустрэчу для працягу дыялогу па ўсіх пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня», — цытуе віншаванне прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рашэнні Камуністычнай партыі В’етнама будуць спрыяць «бесперапыннаму росквіту краіны і павышэнню міжнароднага аўтарытэту і ролі Ханоя ў глабальных справах», а таксама падкрэсліў, што разлічвае на актыўнае супрацоўніцтва Беларусі і В’етнама.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!