Фото: president.gov.by
На Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка расказаў, як абмяркоўваў з амерыканцамі вызваленне тысячы палітычных зняволеных.
«Калі амерыканцы кажуць: вось, адпусціце гэтага, я кажу: “Хлопцы, мы яшчэ сотню вам дамо”. Гэта папярэднія перамовы так скончыліся — яны за гэта ўчапіліся. Сотню. Давялося сотню ім аддаць. А цяпер я ім кажу: “Тысячу. Калі вы лічыце, што тысячу”… Але ў нас там на тысячу не хопіць, я кажу: наркаманаў і іншых падкінем, калі ласка, вывозьце іх туды. Не, наркаманы нам не патрэбныя. Бандзіты нам не патрэбныя», — заявіў ён.
«Але кажу: добра, тады не кажыце, што тысяча. Ну вось такія вось ідуць перамовы, не безвынікова. Але яшчэ раз падкрэсліваю: калі сур’ёзна, то нам трэба з імі выбудоўваць адносіны, як гэта робяць іншыя», — дадаў Лукашэнка.