Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка сёння прыбыў на трэніроўку з воінскімі часткамі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння. Пра гэта паведаміла яго прэс-служба.
Лукашэнка наведвае ракетную брыгаду ў Асіповіцкім раёне. Начальнік Генштаба Павел Муравейка далажыў яму пра задуму правядзення трэніроўкі.
Трэніроўка праходзіць у Беларусі з 19 мая. Адначасова ядзерныя манеўры праводзіць Расія. Як паведамілі ў Мінабароны РФ сёння раніцай, ядзерныя боепрыпасы былі дастаўлены ў палявыя пункты захоўвання ў рамках правядзення трэніроўкі.