Лукашэнка прапануе пазбавіцца ад аўтамабіляў каля дамоў у Мінску

Галоўнае
Иллюстративное фото: Ivana Cajina, unsplash.com

Аляксандр Лукашэнка даручыў прыбраць аўтамабілі з двароў жылых дамоў у Мінску, каб людзі «дыхалі чыстай прыродай». Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым 3 верасня, паведамляе БелТА.

Лукашэнка прызнаўся, што аўтамабілі ў дварах робяць на яго жудаснае ўражанне.

«Стаіць дом, перад ім сквер да праезнай часткі — добра, прыгожа. Але гэта рэдкасць. А ў іншых выпадках — гэта акіян аўтамабіляў. Брудныя недзе, замызганыя. Ну не вельмі прыгожа, калі будынак патанае ў чарадзе гэтых аўтамабіляў.

Нам трэба думаць, што нам рабіць. Нікуды не дзенемся ад аўтамабіляў. Але трэба думаць, што нам рабіць з гэтымі стаянкамі. Перад домам, каля дома ўсё ж людзі павінны дыхаць чыстай прыродай – (там павінны быць. – Заўв. рэд.) дрэвы, кусты, кветкі, клумбы і гэтак далей», — сказаў ён.

Лукашэнка прапануе прыбраць аўтамабілі на стаянкі далей, але дзейнічаць не забаронамі.

«Паступова, не заўтра, не забаронамі. А прыбраць гэтыя стаянкі куды-небудзь далей. Каб людзі маглі, асабліва дзеткі, выйсці, старыя — пасядзець на лавачцы. Таму добраўпарадкаванне – пытанне для Мінска вельмі важнае», — заявіў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.