Лукашэнка памілаваў 32 чалавекі
Рэдакцыя Reform.news · 1 ліпеня 2026, 13:16
https://reform.news/be/lukashjenka-pamilava-32-chalaveki/У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі, з якіх 28 былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Сярод памілаваных — 20 жанчын і 12 мужчын.
«Рашэнне прынята на падставе прынцыпу гуманізму ў дачыненні да асуджаных і іх сем’яў. Усе яны хадайнічалі аб памілаванні, прызнаючы віну і раскайваючыся», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
