Лукашэнка падпісаў закон аб бюджэце на 2026 год

29 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.

«Прыняты бюджэт забяспечвае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы і захоўвае ўстойлівасць дзяржаўных фінансаў», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Даходы бюджэту зацверджаны на ўзроўні 54,4 млрд рублёў, выдаткі — 58,7 млрд рублёў. У параўнанні з бягучым годам даходы вырастуць на 12,4%, выдаткі — на 10,4%.

Асноўны прырост даходаў забяспечаць ПДВ, падаходны падатак, падатак на прыбытак і паступленні ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Падатковая нагрузка для пераважнай большасці плацельшчыкаў застаецца нязменнай.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!