Фото: vitebsk.mchs.gov.by
Мужчына патануў у пітным калодзежы ў вёсцы Шунеўцы Глыбоцкага раёна. Паведамленне пра здарэнне паступіла ад жонкі загінулага 14 жніўня.
Работнікі МНС дасталі цела з калодзежа, паведамілі ў прэс-службе ведамства. Абставіны трагедыі ўстанаўліваюць следчыя органы.