Лукашэнка ледзь спусціўся па лесвіцы ў Інданезіі
Рэдакцыя Reform.news · 3 ліпеня 2026, 20:22
https://reform.news/be/lukashjenka-ledz-spusci-sja-pa-lesvicy-indanezii/Аляксандр Лукашэнка з вялікай цяжкасцю спусціўся па лесвіцы падчас візіту ў Інданезію.
Беларуская прапаганда ўжо даўно пазбягае паказваць на відэа, як Лукашэнка спускаецца або падымаецца па прыступках, але такія кадры публікуюць мясцовыя журналісты падчас яго замежных паездак.
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта Лукашэнку давялося спусціцца на некалькі прыступак. Ён пераадолеў іх, прыкульгваючы, з прыкметнай цяжкасцю.
