Reform.news

Еўрасаюз унёс у санкцыйныя спісы Таццяну Кім

Рэдакцыя Reform.news · 16 лістапада 2026, 14:30

https://reform.news/be/e-rasajuz-unjos-u-sankcyjnyja-spisy-taccjanu-kim/

Еўрасаюз зацвердзіў новыя персанальныя санкцыі ў дачыненні да юрыдычных і фізічных асоб, звязаных з Расіяй. Адпаведныя рашэнні апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС.

У санкцыйныя спісы ўнесеныя 137 чалавек і арганізацый. Сярод іх – гендырэктар Wildberries Таццяна Кім, сын старшыні Савета Федэрацыі Сяргей Мацвіенка, асобы, звязаныя з энергетычным сектарам і марскім суднаходствам, некалькі дзясяткаў расійскіх банкаў і фінансавых арганізацый, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы “Газпром нефтехим Салават”, “Киришинефтеоргсинтез”, “Газпромнефть – Московский НПЗ”, “Газпромнефть-Омский НПЗ”, “Хабаровский нефтеперерабатывающий завод”, “Орскнефтеоргсинтез”, “Ильский нефтеперерабатывающий завод”, “Новошахтинский завод нефтепродуктов”, “Саратовский Нефтеперерабатывающий Завод” і іншыя, нафтатрэйдынгавыя кампаніі з ААЭ, Пецярбургскі нафтавы тэрмінал, Кіруючая кампанія асаблівай эканамічнай зонай “Усць-Луга”. Санкцыі ў дачыненні да гэтых асоб уведзеныя ў сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны.

Адначасова ў сувязі з падрыўнымі дзеяннямі РФ у Еўропе ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да ТАА “Агенцтва сацыяльнага праектавання” і яго супрацоўнікаў.

Рэклама

Пакінуць адказ