Лукашэнка і Коўл пачалі перамовы ў Мінску

Галоўнае
Фото: "Пул Первого"

Аляксандр Лукашэнка і спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл пачалі перамовы ў Мінску.

У склад амерыканскай дэлегацыі таксама ўвайшоў намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт.

З беларускага боку, акрамя Лукашэнкі, у перамовах удзельнічае пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў і старшыня КДБ Іван Церцель. Такі ж склад дэлегацый быў на папярэдніх перамовах у снежні 2025 года.

Учора Коўл сустрэўся з прэм’ер-міністрам Літвы Інгай Ругінене ў Вільнюсе. Бакі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, уключаючы метэазонды, нелегальную міграцыю і затрыманне літоўскіх грузавікоў у Беларусі, а таксама вызваленне беларускіх палітвязняў.

Лукашэнка і Коўл пачалі перамовы ў Мінску
Фота: БелТА
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.