Reform.news

Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў ЕАЭС

Рэдакцыя Reform.news · 10 красавіка 2026, 17:57

https://reform.news/be/lukashjenka-hvali-praekt-pagadnennja-ab-jelektronnym-gandli-tavarami-eajes/

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўхваляе праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Як паведамілі ў яго прэс-службе, дакумент накіраваны на забеспячэнне ўзаемнага электроннага гандлю на ўнутраным рынку ЕАЭС і абарону правоў яго ўдзельнікаў. У прыватнасці, пагадненне замацоўвае прынцыпы недыскрымінацыі і свабоды перамяшчэння тавараў, парадак прымянення электроннага дакументаабароту, а таксама патрабаванні па абароне даных і інфармацыйнай бяспецы.

Савету Еўразійскай эканамічнай камісіі плануецца надаць паўнамоцтвы па ўстанаўленні агульных патрабаванняў і правілаў для ўдзельнікаў электроннага гандлю.

На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.

Чакаецца, што рэалізацыя Пагаднення дазволіць забяспечыць рост аб’ёмаў гандлю і павысіць узровень абароны правоў спажыўцоў.

Рэклама

Пакінуць адказ