Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Днём Незалежнасці і 250-годдзем утварэння Злучаных Штатаў і заявіў, што паміж беларускім і амерыканскім народамі ніколі не існавала супярэчнасцяў.
«Немагчыма без захаплення назіраць за тым, якіх вяршынь здолела дасягнуць амерыканская нацыя за час шляху працягласцю ў чвэрць тысячагоддзя. Высадка на Месяц, значныя для ўсяго чалавецтва прарывы ў сферах навукі і медыцыны, сур’ёзныя эканамічныя дасягненні — усё гэта прыклады мэтанакіраванасці, працавітасці і сапраўднага патрыятызму амерыканцаў», — прыводзіць словы віншавання яго прэс-служба.
Ён заявіў, што 250-годдзе ўтварэння ЗША невыпадкова прыпадае на перыяд прэзідэнцтва Трампа, які, на яго думку, прыкладае ўсе намаганні на карысць ЗША.
«Паміж нашымі народамі ніколі не існавала супярэчнасцяў, і я як прэзідэнт Беларусі гатовы працаваць разам дзеля нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама падтрымліваць Вашы імкненні зрабіць планету больш бяспечным месцам для нашых дзяцей і ўнукаў», — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка пажадаў Дональду Трампу і кожнаму грамадзяніну ЗША міру, шчасця і дабрабыту.