Reform.news

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты

Рэдакцыя Reform.news · 10 снежня 2025, 15:38

https://reform.news/be/livijskija-silaviki-vuchacca-belarusi-razganjac-pratjesty/

Група лівійскіх вайскоўцаў праходзіць навучанне ў Беларусі па падтрыманні «ўнутранай бяспекі і стабільнасці».

МУС Усходняй Лівіі апублікавала справаздачу з трэніровак. На фота лівійскія сілавікі вучацца разганяць пратэстоўцаў з дапамогай дубінак.

У лістападзе ў Лівію лятала дэлегацыя беларускага МУС для «ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы бяспекі». Сярод членаў дэлегацыі былі камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір мінскага АМАПа Мікалай Максімовіч.

Рэклама

Пакінуць адказ