Лівень у Мінску затапіў 7 участкаў дарог
Рэдакцыя Reform.news · 8 мая 2026, 16:26
https://reform.news/be/liven-u-minsku-zatapi-7-uchastka-darog/Пасля моцнага ліўню ў Мінску затоплены сем участкаў дарог. Большасць падтапленняў — у Фрунзенскім раёне, паведамляе МНС.
Часова спыняўся рух 11 тралейбусных і 12 аўтобусных маршрутаў. Паводле стану на 16:15 у Мінску назіраюцца 10-бальныя заторы.
Супрацоўнікі МНС і камунальных службаў праводзяць работы па ліквідацыі наступстваў падтапленняў.
Сіноптыкі папярэджваюць пра яшчэ адзін моцны дождж у ноч на суботу.


