Літоўскія памежнікі затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку праз Інтэрпол

Літоўскія памежнікі ў нядзелю ў пункце пропуску “Мядзінінкай” затрымалі грамадзяніна Беларусі пры ўездзе ў Літву. Ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку па запыце дацкай паліцыі. Паведамляецца, што мужчыну абвясцілі ў вышук месяц таму.

Грамадзяніна Беларусі змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пазней ён быў перададзены віленскай паліцыі, якая даставіла яго ў ізалятар сталіцы Літвы.

У паведамленні не ўдакладняецца, па якой прычыне грамадзянін Беларусі быў абвешчаны ў вышук.

У гэтым годзе літоўскія памежнікі затрымалі 73 чалавекі, якія разыскуецца мясцовымі і замежнымі праваахоўнымі органамі, у тым ліку сярод іх былі двое грамадзян Латвіі. Аднак большасць затрыманых, 58 чалавек, — грамадзяне Літвы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!