Літоўскія памежнікі перахапілі першы метэазонд з цыгарэтамі ў 2026 годзе

Літоўскія памежнікі выявілі першую партыю цыгарэтнай кантрабанды, дастаўленай з Беларусі з дапамогай паветраных шароў.

Незаконную пасылку вартавыя мяжы выявілі сёння пасля апоўначы ў Варэнскім раёне. Усяго на двух паветраных шарах было перапраўлена 3 тыс. пачкаў цыгарэт Minsk Capital QS з беларускімі акцызнымі маркамі.

Пачата расследаванне.

Адзначаецца, што ўначы на радарах таксама былі зафіксаваныя некалькі адзнак, характэрных для паветраных шароў.

За мінулы год літоўская памежная служба перахапіла 635 партый кантрабанды, дастаўленай з дапамогай метэазондаў. Найбольш актыўнымі кантрабандысты былі ў сакавіку (77 метэазондаў), кастрычніку (70) і верасні (68). Таксама за 2025 год літоўскія памежнікі перахапілі 59 дронаў з кантрабандай. За год было затрымана 122 чалавекі, датычныя да кантрабанды.

Фота: VSAT
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!