Фото: James Yarema, unsplash.com
Мабільны аператар Life абвясціў аб запуску сеткі 5G. Яна ўжо даступная ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Магілёве і Гомелі.
Запуск сеткі праводзіцца паэтапна ў партнёрстве з адзіным інфраструктурным аператарам beCloud.
«Аператар Life першым даў паўнавартасны доступ сваім кліентам да тэхналогіі пятага пакалення. Мы ўпэўнены, што для абанентаў гэта будзе зусім новы досвед. Life адзіны з усіх аператараў сотавай рухомай электрасувязі правёў усе неабходныя работы і тэхналагічна цалкам гатовы да прадастаўлення паслуг 5G сваім абанентам. Мы, як інфраструктурны аператар, забяспечылі працу сеткі 5G з 1 студзеня 2026 года і далі магчымасць усім аператарам аказваць паслугі сваім абанентам», — заявіў Алег Сядзельнік, генеральны дырэктар інфраструктурнага аператара beCloud.
На сёння абанентам Life ужо даступныя больш за 1000 базавых станцый 5G. Плануецца паступова павялічваць пакрыццё.
Даступнасць 5G залежыць не толькі ад узроўню сігналу ў канкрэтнай лакацыі, але і ад мадэлі тэлефона і версіі яго прашыўкі. У цяперашні час карыстацца сеткай могуць уладальнікі пэўных мадэляў прылад на Android. Для гэтага трэба выбраць рэжым з падтрымкай 5G у наладах тэлефона.
Life стаў першым мабільным аператарам, які паўнавартасна запусціў сетку пятага пакалення ў Беларусі. У маі 2025 года аператар A1 на некалькі дзён запускаў 5G у тэставым рэжыме у месцы парада ў Мінску.