Евгений Скочко. Фото: "Радыё Свабода"
Прадпрымальніка з Гомеля Яўгена Скачко асудзілі на 3 гады калоніі. Ён утрымліваецца ў СІЗА-3 у Гомелі.
На яго імя ў апублікаваным МУС спісе «экстрэмістаў» звярнула ўвагу “Хрысціянская візія”. Паводле пераліку сілавікоў, у красавіку 2026 года Гомельскі абласны суд прысудзіў яго да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «паклёпе» і «абразе Лукашэнкі», а таксама «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».
Раней пра яго крымінальны пераслед публічна не паведамлялася.
Яўген Скачко — праваслаўны вернік, шматдзетны бацька, юрыст. У мінулым ён быў адным з лідараў арганізацыі «Малады Фронт» і актыўным удзельнікам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, аднак яшчэ з сярэдзіны 2000-х гадоў адышоў ад палітыкі. Пазней займаўся будаўніцтвам храмаў і аказваў юрыдычную дапамогу людзям.