Купал футбольнага манежа ў Віцебску парваўся з-за снегу

Цыклон «Уллі» пашкодзіў купал футбольнага манежа ў Віцебску.

«У сувязі са складанымі надворнымі ўмовамі адбыўся парыў паветрана-апорнай мембраны футбольнага манежа ЦСК «Віцебск»», — паведамляе Віцебскі гарвыканкам.

Купал спусцяць для правядзення рамонту. Трэніроўкі ў манежы спыненыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!