Круты і Галоўчанка абраныя на УНС ад прафсаюзаў

Федэрацыя прафсаюзаў абнавіла персанальны склад сваіх дэлегатаў на Усебеларускім народным сходзе.

Замест выбылых дэлегатаў абраныя старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка і кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой.

Як паведамляе БелТА, усяго федэрацыя накіроўвае на УНС 80 дэлегатаў.

“З моманту правядзення першага пасяджэння VII УНС па падставах, прадугледжаных арт. 39 закона «Аб Усебеларускім народным сходзе», датэрмінова спынілі свае паўнамоцтвы два дэлегаты — па адным ад Магілёўскай вобласці і горада Мінска”, — распавялі ў ФПБ.

Іх месцы якраз і занялі Крутой і Галоўчанка. У мінулым годзе Раман Галоўчанка ўдзельнічаў ва УНС у якасці прэм’ер-міністра.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!