Краіны ЕС дамовіліся падоўжыць санкцыі супраць беларусаў і расіян на 3 гады
Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 21:27
https://reform.news/be/krainy-es-damovilisja-pado-zhyc-sankcyi-suprac-belarusa-i-rasijan-na-3-gady/Краіны Еўрасаюза дамовіліся падоўжыць персанальныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх грамадзян і кампаній адразу на тры гады замест ранейшых шасці месяцаў. Пра гэта паведамляе чэшскі тэлеканал CT24 са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.
Рашэнне стала часткай кампраміснай дамоўленасці, у рамках якой з санкцыйнага спіса ЕС выключаць двух расійскіх мільярдэраў — Міхаіла Фрыдмана і Алішэра Усманава.
Цяпер для афіцыйнага зацвярджэння гэтай меры будзе запушчаная «пісьмовая працэдура».
Дамоўленасць была дасягнутая 21 верасня на пасяджэнні пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС у Бруселі. У апошнія два тыдні прадстаўнікі краін неаднаразова спрабавалі ўзгадніць падаўжэнне абмежаванняў. Першапачаткова тэрмін дзеяння санкцый заканчваўся 15 верасня, аднак краіны ЕС дамовіліся часова падоўжыць іх яшчэ на тыдзень для працягу перамоў. Без новага рашэння санкцыі спынілі б дзейнічаць 22 верасня.
Супраць выключэння Усманава і Фрыдмана са спіса выступіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Ён заявіў, што абодва бізнесмены былі ўключаныя ў санкцыйны спіс з-за іх сувязі з расійскім кіраўніцтвам, і заклікаў не аслабляць абмежаванні.
Usmanov and Fridman were listed because they are part of Russia's aggressive regime waging a war of aggression against Ukraine.
What has changed? Nothing. Delisting is unacceptable and would send the wrong signal to Moscow at a time when pressure needs to increase.
On the…
— Andrii Sybiha 🇺🇦 (@andrii_sybiha) September 21, 2026
Адзначаецца, што на выключэнні Усманава са спіса раней настойвала Славакія. Да патрабавання далучылася Францыя, спаслаўшыся на меркаванні нацыянальнай бяспекі. Пазней Люксембург прапанаваў таксама выключыць Фрыдмана. Financial Times звязвала пазіцыю Францыі з перамовамі з Азербайджанам аб вызваленні некалькіх французскіх грамадзян, якія знаходзяцца там пад вартай.
