Генадзь Коршунаў. Скрын відэа.
Беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў стане кансультантам Офіса Ціханоўскай. Ён будзе адказваць за аналітычную падтрымку, экспертную ацэнку, распрацоўку стратэгій і ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю, паведамілі ў ОСЦ.
Генадзь Коршунаў раней узначальваў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук. Ён пакінуў гэтую пасаду ў 2020 годзе. Пасля гэтага Коршунаў працаваў з Цэнтрам новых ідэй, а нядаўна заснаваў Беларускую сацыялагічную групу.