Reform.news

Коршунаў стане кансультантам Офіса Ціханоўскай

Рэдакцыя Reform.news · 2 лютага 2026, 11:11

https://reform.news/be/korshuna-stane-kansultantam-ofisa-cihano-skaj/

Беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў стане кансультантам Офіса Ціханоўскай. Ён будзе адказваць за аналітычную падтрымку, экспертную ацэнку, распрацоўку стратэгій і ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю, паведамілі ў ОСЦ.

Генадзь Коршунаў раней узначальваў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук. Ён пакінуў гэтую пасаду ў 2020 годзе. Пасля гэтага Коршунаў працаваў з Цэнтрам новых ідэй, а нядаўна заснаваў Беларускую сацыялагічную групу.

Рэклама

Пакінуць адказ