Консульства Польшчы ў Адэсе пацярпела ад расійскага ўдару

У выніку расійскіх удараў па Адэсе ў ноч на 13 студзеня быў пашкоджаны будынак консульства Польшчы.

«Чарговая ноч расійскага тэрору. У выніку начной бамбардзіроўкі пашкоджана польскае консульства ў Адэсе. Ніхто з нашых супрацоўнікаў не пацярпеў», — паведаміў у сацыяльнай сетцы X прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевюр.

Расія нанесла ўдары па Адэсе ў ноч з 12 на 13 студзеня. Пацярпелі пяць чалавек. Пашкоджаны жылыя дамы, дзіцячы сад, гаражы, аўтамабілі. Удары выклікалі пажары ў неэксплуатаванай навабудоўлі, памяшканні фітнес-цэнтра, прафесійным ліцэі, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!