Фото: Nate Johnston /unsplash.com
У сакавіку ў эканоміцы Беларусі было занята 4,1809 млн чалавек. Гэта на 9,7 тыс. чалавек больш, чым у лютым. Трэба адзначыць, што паказчык расце другі месяц запар.
Год таму ў сакавіку таксама адзначаўся рост занятасці. У выніку ў параўнанні з сакавіком 2025 года колькасць занятых у эканоміцы вырасла на 34,7 тыс. чалавек.
Аднак у параўнанні са снежнем 2019 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 154,1 тыс. чалавек. Тады ў эканоміцы былі заняты 4,335 млн чалавек.