Фото: Reform.by
Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных замежнікаў па стане на канец мая 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з красавіком.
У польскай сістэме сацыяльнага страхавання на канец мая налічвалася 143 030 грамадзян Беларусі. У параўнанні з красавіком колькасць нашых суайчыннікаў вырасла на 1201 чалавека.
Усяго ж у ZUS на канец мая было зарэгістравана 1,329 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з красавіком на 13 тыс. чалавек.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 891,5 тыс. чалавек (+10 тыс. да красавіка). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — 25,26 тыс. чалавек.