Фото: Reform.by
У 2025 годзе Літва прызнала 1634 грамадзяніна Беларусі асобамі, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы. Гэта амаль у тры разы больш, чым у 2024 годзе, калі пагрозай бяспецы былі прызнаныя 598 беларусаў, паведамляе Дэпартамент міграцыі Літвы.
У 2025 годзе Літва адмовіла ў выдачы часовага віду на жыхарства 391 грамадзяніну Беларусі, якія звярнуліся па ВНЖ упершыню. Яшчэ 10 123 беларусаў атрымалі адмову ў падаўжэнні раней выдадзенага ВНЖ.
Па ініцыятыве Дэпартамента міграцыі дзеючыя часовыя ВНЖ былі ануляваныя ў 214 грамадзян Беларусі.
Адзін беларус атрымаў адмову ў атрыманні пастаяннага віду на жыхарства. Яшчэ ў пяці такія дакументы былі ануляваныя.