Коўл адказаў на пытанне аб прыпыненні працэсу вызвалення беларускіх палітвязняў і прыездзе ў Мінск
Рэдакцыя Reform.news · 10 чэрвеня 2026, 14:42
https://reform.news/be/ko-l-adkaza-na-pytanne-ab-prypynenni-pracjesu-vyzvalennja-belaruskih-palitvjaznja-i-pryezdze-minsk/Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў, што працэс вызвалення беларускіх палітвязняў не спынены. З адпаведным пытаннем у сетцы Х да яго звярнуўся журналіст “Радыё Свабода” Дзмітрый Гурневіч.
“Спадар Коўл, ці прыпынены працэс вызвалення палітычных зняволеных? Калі мы можам чакаць вашага прыезду ў Мінск?” — спытаў ён.
“Не”, — коратка адказаў Коўл.
Нагадаем, учора Reuters апублікавала артыкул, для якога Святлана Ціханоўская паведаміла агенцтву, што “наступныя вызваленні былі на некаторы час адкладзены”.
— john coale (@johnpcoale) June 10, 2026
