Фото: НАИП
Кітайская кампанія China Electric Power Equipment and Technology (CET) шукае перспектыўны інвестыцыйны праект у Беларусі ў сферы энергетыкі. Пра гэта паведамляе НАІП.
Паводле інфармацыі агенцтва, CET з’яўляецца даччынай арганізацыяй Дзяржаўнай электрасеткавай карпарацыі КНР. Яна займаецца стварэннем энергетычных аб’ектаў з ужываннем розных мадэляў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
У партфелі кампаніі больш за 200 праектаў у 40 краінах. Яна працуе па некалькіх мадэлях, у тым ліку EPC-кантракта, што прадугледжвае праектаванне, закупку і будаўніцтва. Акрамя таго, кампанія самастойна прыцягвае фінансаванне, а таксама працуе па мадэлі дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Гаворка ідзе пра мадэль BOOT, што прадугледжвае будаўніцтва, валоданне, кіраванне і далейшую перадачу аб’ектаў.