Reform.news

Кіроўцу-замежніка будуць судзіць за катастрофу аўтобуса на трасе М-1

Рэдакцыя Reform.news · 10 чэрвеня 2026, 14:18

https://reform.news/be/kiro-cu-zamezhnika-buduc-sudzic-za-katastrofu-a-tobusa-na-trase-m-1/

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб ДТЗ у Талачынскім раёне, якое адбылося ў снежні мінулага года.

Тады аўтобус з’ехаў з праезнай часткі і перакуліўся ў кювет. Загінула 53-гадовая пасажырка, дзевяць чалавек былі шпіталізаваныя.

Паводле версіі пракуратуры, падчас руху 43-гадовы кіроўца знаходзіўся ў стане, выкліканым ужываннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі.

“Праязджаючы па тэрыторыі Талачынскага раёна, ён не прыняў своечасовых мер да зніжэння хуткасці руху аж да спынення транспартнага сродку, у выніку чаго дапусціў з’езд у кювет, наезд на земляны насып і наступнае перакульванне аўтобуса”, – паведамілі ў пракуратуры.

Кіроўцу прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачаны застаецца пад вартай.

Рэклама

Пакінуць адказ