Фото: МВД
ДТЗ з удзелам тралейбуса адбылося сёння ў Гродне.
Каля 16:30 тралейбус рухаўся з боку кальцавой развязкі «Гарнавых». На скрыжаванні вуліцы Перамогі і праспекта Янкі Купалы тралейбус урэзаўся ў слуп. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад сутыкненнем 40-гадовы кіроўца страціў прытомнасць.
Медыкі аглядаюць 12 пасажыраў. Цяжкіх траўмаў няма, паведамляе МУС.