Фото: ГТК
Пункт пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы будзе рэканструяваны. Работы пачнуцца ўжо сёлета. Мытны і памежны кантроль грузавых цягнікоў будзе праходзіць на станцыі Гудагай, паведамляе ДМК.
Прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Беларускай чыгункі і Астравецкага райвыканкама правялі сёння нараду, на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка інфраструктуры станцыі да кантролю грузавых цягнікоў. Цяпер у Гудагаі памежны і мытны кантроль праходзяць толькі пасажырскія цягнікі.
Прадстаўнікі ДМК таксама праінспектавалі пункт пропуску «Каменны Лог». Гэта адзіны з пунктаў пропуску на мяжы з Еўрасаюзам, дзе інфраструктура не ўдасканальвалася больш за 20 гадоў. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць пункта павінна вырасці ўтрая.