Фото: прес-сслужба Лукашенко
Кіраўнік ваеннай хунты М’янмы Мін Аун Хлайн стаў прэзідэнтам краіны. Раней ён пакінуў пасаду міністра абароны.
Ён быў абраны на прэзідэнцкую пасаду парламентам, паведамляе Reuters. Да гэтага ў краіне прайшлі парламенцкія выбары, на якіх перамагла Партыя саюза салідарнасці і развіцця. Разам з прызначанымі ваеннымі дэпутатамі яна і забяспечыла Хлайну абранне на пасаду прэзідэнта.
Мін Аун Хлайн быў фактычным кіраўніком М’янмы з моманту перавароту, які адбыўся ў 2021 годзе. Тады ад улады была адхілена нобелеўская лаўрэатка Аун Сан Су Чжы. Наступныя за гэтым пратэсты перараслі ва ўзброенае супраціўленне. Грамадзянская вайна ў М’янме працягваецца да гэтага часу.
У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка і Мін Аун Хлайн абмяняліся візітамі.