Кіраўніца “Вольнага хору” Галіна Казіміроўская змагаецца з анкалогіяй і мае патрэбу ў падтрымцы.
Для многіх беларусаў імя Галіны Казіміроўскай — гэта сімвал мужнасці. Менавіта пад яе кіраўніцтвам «Вольны хор» спяваў аб свабодзе ў 2020-м, ператвараючы музыку ў магутны інструмент пратэсту. Галіна перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю. І цяпер новае выпрабаванне, якое патрабуе ад музыкі мужнасці і сілаў.
У Варшаве ў эміграцыі Галіна адкрыла школу мастацтваў, каб дапамагчы калегам-эмігрантам застацца ў прафесіі, і працягнула дзейнасць «Вольнага хору» па ўсёй Еўропе. Гэтая праца амаль не прыносіла даходу — сям’я жыла за кошт прыватных урокаў вакалу.
Дыягназ «анкалогія» перакрэсліў магчымасць працаваць. Зараз Галіна праходзіць цяжкія курсы хіміятэрапіі, наперадзе — аперацыя і радыётэрапія.
Хвароба пазбавіла Галіну магчымасці выкладаць. Сям’і з двума непаўналетнімі дзецьмі няма чым плаціць за арэнду кватэры і ежу.
Таксічнасць хіміі патрабуе дарагіх прэпаратаў для падтрымкі печані і іншых органаў, а таксама моцных абязбольвальных.
“Кожны курс хіміятэрапіі – гэта знясільваючая бітва. На кожнае аднаўленне сыходзіць некалькі дзён, і толькі ты прыходзіш у сябе, як новая доза моцных прэпаратаў пазбаўляе цябе сіл”.
Падтрымка патрэбна як мінімум на бліжэйшыя 6 месяцаў, пакуль доўжыцца актыўная фаза лячэння. Агульная сума збору – €8500.
Дапамагчы – тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram