Ярослав Черногор и Светлана Тихановская в Киеве 25 мая 2026 года. Фото: facebook.com/PrismUA
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга анансаваў планы па пашырэнні паўнамоцтваў спецыяльнага пасла МЗС, адказнага за супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, піша «Інтэрфакс-Украіна». Пра гэта ён заявіў падчас «гадзіны пытанняў да ўрада» ў Вярхоўнай Радзе.
«Мы плануем пашыраць мандат, паўнамоцтвы прызначанага пасла па асаблівых адносінах, адказнага за беларускі кірунак або кантакты з дэмакратычнымі сіламі. Таму мы цяпер гэта абмяркоўваем. Мы зрабілі першы крок па інстытуцыяналізацыі і больш сістэмным падыходзе», — сказаў ён.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства дадаў, што МЗС будзе кансультавацца з народнымі дэпутатамі наконт таго, якія сферы неабходна дадаткова ахапіць у рамках паўнамоцтваў пасла, і паабяцаў зрабіць гэта ў найбліжэйшы час.
Нагадаем, на пасаду пасла МЗС па асаблівых даручэннях па пытаннях дэмакратычных трансфармацый, узаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі і нацыянальнымі рухамі недружалюбных краін у сярэдзіне мая быў прызначаны дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх студый Савета знешняй палітыкі «Украінская прызма», кандыдат гістарычных навук Яраслаў Чарнагор.