Керамічнаму пано мінскай гасцініцы «Планета» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, іншая праца гэтага аўтара – пад пагрозай знішчэння
Рэдакцыя Reform.news · 18 снежня 2025, 14:51
https://reform.news/be/keramichnamu-pano-minskaj-gascinicy-planeta-nadadzeny-status-gistoryka-kulturnaj-kashto-nasci-inshaja-praca-gjetaga-a-tara-pad-pagrozaj-znishchjennja/Фэйсбук-суполка «Belarusian Soviet Monumental ART» паведаміла, што некалькі дзён таму адбылося паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, на якім сябры рады аднагалосна падтрымалі прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дэкаратыўным керамічным пано гасцініцы «Планета» аўтарства Яўгена Кузняцова.

«Неверагоднае пано Яўгена Кузняцова, які падарыў Мінску дыханне Сандра Батычэлі, зараз з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Мы выказваем падзяку ўсім, хто садзейнічаў гэтай падзеі: радзе, міністэрству культуры, сястры Яўгена Кузняцова Надзеі Кузняцовай», – паведамляецца на старонцы суполкі.

Аўтар допісу просіць звярнуць увагу на іншую працу Яўгена Кузняцова «Маладосць», якая знаходзіцца ў Аксакаўшчыне і ўяўляе сабой працяг «Садоўніц». Гэтая праца знаходзіцца пад пагрозай знішчэння ў сувязі з рамонтам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
