КДК выкрыў гандлёвую сетку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

Навіны
Фото: КГК

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК выкрыў гандлёвую сетку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Яна ўключала 20 гандлёвых аб’ектаў па ўсёй краіне, якія прадавалі тавары лёгкай прамысловасці. Фактычнай уладальніцай бізнесу названая жыхарка Барысава.

Кантралёры прыйшлі да высновы, што значная частка тавараў набывалася за мяжой за наяўны разлік і без таварасуправаджальных дакументаў. Выручка ад іх продажу хавалася ад падаткаабкладання. Таксама была рэалізаваная схема драбнення бізнесу для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Шкода ацэненая ў 2,5 млн рублёў.

У дачыненні да ўладальніцы бізнесу распачатая крымінальная справа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.